Ад залатніка 2

У рабы божай (імя) стань, залатнік, на сваё места, на залатое крэсла. Табе па жывату не хадзіць, па нервам не знабіць, мне, рабе божай (імя), не таміць. Прастудны, даждзявы, ветраны, земляны, вадзяны, прыдуманы, прыгаданы, нервны, заботлівы, хлопатны, на нервам не хадзі і не мучай. Залатой залатнічок, стань на свае места. Прылюбі, Госпадзі, дух мой. Амінь.