Калі наслалі ўрок

Калі табе наслалі ўрок і ты знайшла кучку солі ці пяску там, дзе не павінны яны быць (под ложкам, каля дзвярэй, пад коўрыкам), не трэда гэта браць рукамі, ні вымятаць, а спачатку нада сказаць такія словы:

- Сільным-сільна цвярдыня зямля. Адгаворваю я не адна. Адгаворвае са мной раць святая, Міхаіл-архангел, Гаврыіл-архангел, Мікола Цудатворец і 12 свят святых памочнікаў маіх. Зямля к зямле, а прітка да міне. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.

Так адчьталі зямлю. Затым зямлю нада змесці ў такое месца, дзе табе не патрабуецца пераходзіць. Лета, калі ета зробіць такі чалавек, што не носіць твоё імя. Пасля того, як зямлю вынясуць, нада на ваду нашаптаць, а потым  ёю ўмыцца. На ваду шэпчуць такую малітву:

- Загаварваю я сябе ад беса і палубеса, ад яго дзялоў і паўдзялоў, ад наноснай і прывознай, ад дзянной і палудзянной, ад начной і палуначной. Гаспод са мной. Слова сваё замыкаю, абярэгам аберагаю. Амінь.

Потым трэба выцярціса падолам ці рукавом рубашкі.

Каб болей не падкладеалі такі бруд з урокам, дак ля двярэй нада пакласці нагавораны асінавы пруцік. На прут словы кажуць такія:

- Iдзе не каваль, не жнец, а касец. Хто падклад да міне носіць, таго касец косіць. Амінь.