Ад дзевяці напасцей

Е  ешчэ адна малітва, што дня трымаецца, у дзень Дзевяці мучанікаў - 12 мая. Ён лічыцца днём ісцалення ад розных хвароб, у яго гаварылі загаворныя словы ад дзевяці напасцей. Словы такія:

- Феагнід, Руф, Анціпатр, Феасціх, Арцём, Магн, Феадот, Фаўмасій, Хвілімон, ісцаліце раба божага (імя) ад дзевяці нядугаў, ад дзевяці напасцей, каб яго ні ламала, ні таміла, ні пякло, ні знабіла, ні трасло, ні вязала, ні сляпіла, з ног ні валіла і ў маць-сыру зямлю ні звадзіла. Слова мае крэпка - крапчэй жалеза. Ржа есці жалеза, а маё слова і ржа не есці. Закрьпа маё слова на семдзесят сем замкоў, замкі запечатаны, ключы ў мора-акіяне кінуты, кіт-рыбай праглочаны. Амінь. (3 сшытка)